Пры ўездзе ў Польшчу цяпер трэба мець 500 злотых у эквіваленце
Яшчэ нядаўна было дастаткова мець 300 злотых.
Навіна чакае беларусаў, якія сабраліся ў Польшчу на адзін дзень Цяпер ім трэба мець суму, эквівалентную 500 злотым. Раней польскія ўлады ставілі "фінансавы парог" у 300 злотых.
Прадстаўнік Польскай памежнай службы ў Кузніцы Рафал Вольскі патлумачыў Радыё "Рацыя", што змена тлумачыцца выхадам новага палажэння пра замежнікаў.
Ранейшае палажэнне патрабавала, каб замежнік меў пры сабе 300 злотых у эквіваленце. Цяпер грамадзяне Беларусі дадаткова абавязаныя мець 200 злотых на зваротны квіток або сам зваротны квіток.
Паводле рашэння міністра замежных спраў Польшчы, такія патрабаванні аднолькавыя для ўсіх катэгорый грамадзян.
Фота — racyja.com