Прыхільнікі КХП-БНФ правялі шэсце ў Лошыцкі яр
Традыцыйнае шэсце ў Лошыцкі яр у Мінску арганізавалі актывісты Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. Акцыя прайшла 11 лістапада, у ёй удзельнічала каля 40 чалавек.
Як перадае Радыё Свабода, людзі ішлі пад бела-чырвона-белымі сцягамі, сьцягамі КХП-БНФ, мелі транспаранты з надпісамі “Дзяды”, “Малітва за Беларусь”, “Малітва за беларускі народ”.
Скончылася шэсце мітынгам у памяць пра ахвяр сталінскіх рэпрэсій.