Прызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі не паўплывае на адносіны Беларусі і ЕС

Пытанне аб статусе самаабвешчаных рэспублік Паўднёвая Асеція і Абхазія не з'яўляецца часткай дыялогу або ўмовай развіцця адносінаў Беларусі і Еўрасаюза. Пра гэта заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Мінску і Кіеве Жазэ Мануэль Пінту Тэйшэйра на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле яго слоў, улады і народ Беларусі самастойна вырашаць, прызнаваць гэтыя краіны ці не. Разам з тым, зазначыў дыпламат, той факт, што Беларусь "дагэтуль не прызнала незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, абнадзейвае".

Тэйшэйра нагадаў, што Еўрасаюз "не прызнаў і не прызнае" незалежнасць гэтых рэспублік.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі