Пуцін пагадзіўся ўзначаліць расійскі ўрад пасля прэзідэнцкіх выбараў

Уладзімір Пуцін заявіў, што гатовы ўзначаліць урад Расіі ў выпадку перамогі Дзмітрыя Мядзведзева на прэзідэнцкіх выбарах.
"Калі грамадзяне Расіі акажуць давер Дзмітрыю Мядзведзеву і абяруць яго прэзідэнтам краіны, то я буду гатовы ўзначаліць урад", — заявіў Пуцін у панядзелак на з'ездзе партыі "Адзіная Расія".

Ён падкрэсліў пры гэтым, што ў краіне "яшчэ шмат нявырашаных праблем, значна больш трэба зрабіць".

"Інтэрфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі