Пуціна хутка можна будзе арыштаваць — але наўрад ці атрымаецца
Уладзімір Пуцін / kremlin.ru
Ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна Міжнародны крымінальны суд у Гаазе можа выдаць ужо праз некалькі тыдняў падчас яго паездкі на саміт БРІКС у ПАР, піша ВВС.
МКС абвесціў Пуціна ў вышук, ордэр на яго арышт выдадуць, як толькі ён пакіне тэрыторыю Расіі. ПАР паводле закона павінна была б дапамагчы ў арышце Пуціна.
Аднак прэзідэнт краіны Сірыл Рамафоса ясна выказаўся, што не плануе арыштоўваць расійскага прэзідэнта.
"Расія выразна дала зразумець, што арышт яе дзейнага прэзідэнта будзе абвяшчэннем вайны. Рызыка ўступіць у вайну з Расіяй супярэчыць нашай канстытуцыі", — сказаў Рамафоса.
Ён дадаў, што ПАР вядзе перамовы з Расіяй і Украінай "з мэтай поўнага спынення вайны", і спроба арыштаваць Пуціна будзе контрпрадуктыўнай.
Раней Рамафоса адмовіўся дапамагчы міжнароднаму суду затрымаць экс-прэзідэнта Судана Амара аль-Башыра, які знаходзіўся ў вышуку за ваенныя злачынствы. Найбуйнейшая апазіцыйная партыя ПАР ужо звярнулася ў суд з патрабаваннем прымусіць улады арыштаваць Пуціна ў выпадку, калі ён перасячэ мяжу краіны.
Расійскі прэзідэнт павінны прыбыць у ПАР у жніўні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.