Гаага: ці дачакаецца Пуціна і ці рыхтавацца Лукашэнку — эфір з Дзяйкала
![Кацярына Дзяйкала / Еўрарадыё](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/deik.jpg.webp?itok=ky_YD-gX)
Кацярына Дзяйкала / Еўрарадыё
Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна і омбудсменкі “па пытаннях дзяцей” Марыі Львовай-Бяловай. Расійскія прапагандысты паспрабавалі паздзекавацца з гэтай падзеі: маўляў, як вы сабе ўяўляеце арышт кіраўніка ядзернай дзяржавы? Але рэч у тым, што Пуцін стаў чацвёртым кіраўніком краіны, на якога ў Гаазе выпісаны такі ордар. І пра лёс трох папярэднікаў Пуціна даведацца не складана. Іншая справа, чаму па-за ўвагай суда застаўся беларускі памагаты Пуціна…
Ці варта разлічваць на рэальнае выкананне рашэння суда ў Гаазе і якія наступствы наяўнасць такога ордара будзе мець? Што азначае гэтае рашэнне для кіраўнікоў іншых краін, якія падтрымліваюць Расію ў яе акупацыйнай вайне? Ці варта чакаць пашырэння спіса асоб, на якіх будуць выпісаныя ордары такога ж кшталту? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае юрыстка-міжнародніца, кандыдатка юрыдычных навук, экспертка Беларускага Хельсінкскага камітэта Кацярына Дзяйкала.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.