Пункт пропуску “Баброўнікі” на беларуска-польскай мяжы закрыецца на 5 гадзінаў

Пункт пропуску “Баброўнікі” на беларуска-польскай мяжы закрыецца на 5 гадзінаў

Раніцай 17 кастрычніка ў пункце пропуску “Баброўнікі” (з беларускага боку — “Бераставіца”) часова прыпыніць сваю працу. Прыкладна ад 10-й да 15-й там будзе праводзіцца рамонт дарожнага пакрыцця, паведамляе Дзяржпамежкамітэт са спасылкай на інфармацыю з польскага боку.

У сувязі з гэтым магчымыя часовыя нязручнасці пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы. Памежнікі просяць улічваць гэтую інфармацыю і па магчымасці выбіраць альтэрнатыўныя маршруты для перасячэння беларуска-польскай мяжы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі