Пяць краін зацягваюць працэдуру прыняцця санкцый супраць РФ
Італія, Нямеччына, Аўстрыя, Кіпр і Фінляндыя тармозяць завяршэнне пісьмовай працэдуры прыняцця эканамічных санкцый супраць Расіі.
"Менавіта гэтыя краіны робяць усё, каб зацягнуць завяршэнне пісьмовай працэдуры", — паведамляе УНІАН са спасылкай на крыніцу ў Савеце Еўрасаюза. Як вядома, менавіта ў панядзелак прапанаваны пакет новых санкцый трэцяга этапу павінен быць узгоднены ў пісьмовай працэдуры краінамі-сябрамі ЕС. Чакалася, што санкцыі будуць апублікаваныя ў аўторак.
Фота — УНІАН