П'яны байкер з пасажыркай трапіў у аварыю

П'яны байкер з пасажыркай трапіў у аварыю

У ноч з 19 на 20 верасня ў Мінску адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, у якім пацярпеў кіроўца матацыкла і яго пасажырка. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на старшага інспектара па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага раёна Мінска Алену Воўчак.

39-гадовы мужчына ехаў на матацыкле "Хонда" па вуліцы Прытыцкага ў напрамку МКАД. Ён не справіўся з кіраваннем і наехаў на бардзюр. Ад удару матацыкл паваліўся. Кіроўца і 33-гадовая пасажырка былі шпіталізаваныя з пераломамі.

Паведамляецца, што абое былі нецвярозымі. Дарэчы, кіроўца мае права на кіраванне транспартнымі сродкамі катэгорый "А", "В" і "С". Аднак падчас нешчаслівай паездкі ў яго пры сабе не было ўвогуле ніякіх дакументаў.

Фота: abw.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі