П'яны кіроўца хацеў уцячы пасля таго, як збіў жанчыну ў Мінску (фота)
Мужчыну затрымалі літаральна за квартал ад месца здарэння.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на 25-гадовага кіроўцу мікрааўтобуса, якога падазраюць у наездзе на пешахода.
Здарэнне адбылося 11 траўня каля 20.30 на вуліцы Шафарнянскай. Кіроўца аўтамабіля Ford Transit, абсталяванага пад маршрутнае таксі, наехаў на 27-гадовую жанчыну. Яна пераходзіла дарогу на зялёнае святло светлафора.
Пацярпелую шпіталізавалі з траўмамі.
Кіроўца спрабаваў уцячы з месцы здарэння, але яго затрымалі міліцыянты. Медычныя аналізы паказалі 1,99 праміле алкаголю ў мужчыны.
Фота — onliner.by