Пяткевіч будзе дамаўляцца з ЮНІСЭФ пра супрацоўніцтва

Аляксандр Лукашэнка 13 снежня сваім указам ухваліў у якасці асновы для правядзення перамоў праект Асноўнай дамовы аб супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Дзіцячым фондам ААН. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага прэзідэнта.
На правядзенне перамоў і падпісанне дакумента ўпаўнаважаная намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч. У прэс-службе Лукашэнкі патлумачылі, што заключэнне асноўнай дамовы накіравана на стварэнне неабходных прававых умоў і гарантый для эфектыўнай дзейнасці ў нашай краіне Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) у мэтах рэалізацыі праграм і праектаў гэтага аўтарытэтнага міжнароднага органа ў галіне абароны правоў і інтарэсаў дзяцей.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі