Рабаўнік, які захапіў закладнікаў у Манпелье, здаўся ўладам

У французскім горадзе Манпелье ўзброены рабаўнік, які захапіў закладнікаў у ювелірнай краме, здаўся паліцыі. Пра гэта перадае РІА "Новости" са спасылкай на французскія СМІ.

Злачынец трымаў у закладніцах дзвюх жанчын ва ўзросце каля сарака гадоў — супрацоўніцу буціка і жонку ювеліра. Абедзве яны не пацярпелі: рабаўнік адпусціў іх добраахвотна.

Пракурор Манпелье Крыстоф Барэ заявіў, што гаворка ідзе менавіта аб рабаванні, якое не мае ніякай сувязі з серыяй тэрактаў, учыненых ісламістамі ў Парыжы з серады па пятніцу.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі