Работнікі Мінскага маторнага будуць пакідаць на заводзе 20% заробку
Кіраўніцтва ААТ "Мінскі маторны завод" у якасці антыкрызіснай меры рэкамендавала кожнаму працаўніку пакідаць 20% заработнай платы на заводзе. Гэтымі грашыма работнікі мусяць разьлічвацца за абеды ў сталовых, за прадукты і тавары народнага спажывання ўласнай вытворчасці ў гандлёвых кропках прадпрыемства. Таксама грошы пойдуць на аплату за паслугі стаматалогіі, транспартнага і рамонтна-будаўнічых цэхаў.
Пры гэтым, як паведамляе "Інтэрфакс", асартымент прадукцыі, якую супрацоўнікі прадпрыемства могуць купіць у кошт заробку, вузкі, бо ў завода вялікая запазычанасць перад пастаўшчыкамі прадукцыі. У прыватнасці, няма самых папулярных марак цыгарэт, дастатковай колькасці і разнастайнасці свежага мяса і мясных паўфабрыкатаў, рыбы, вяндліны. Акрамя таго, кошты на малако на заводскіх прылаўках дастаткова высокія.
Дарэчы, рэкамендацыя пакідаць 20% заробку на заводзе не першая антыкрызісная мера на Мінскім маторным. Раней прадпрыемства пачало купляць мяса, разлічваючыся пастаўкай дызельных рухавікоў, запасных частак, а таксама трактароў МТЗ і пагрузчыкаў "Амкадор". Як выявілася, трактары на Маторным заводзе каштуюць тры тоны мяса. Пры сярэдняй вазе дарослай свінні ў 120 кілаграмаў, новы трактар калгасу будзе каштаваць 25 свінняў.