Раман Кісляк: "Дробныя хуліганы" абяцалі падтрымаць акцыю

"Марш "дробных хуліганаў" рыхтуе ў Брэсце праваабаронца Раман Кісляк. Ён ужо падаў у мясцовы гарвыканкам заяўку на правядзенне акцыі. У інтэрв'ю Еўрарадыё, Кісляк кажа, што вельмі спадзяецца на падтрымку "дробных хуліганаў", якую яны яму ўжо паабяцалі.
Раман Кісляк: "Перад яе падачай я радзіўся з многімі так званымі "дробнымі хуліганамі" г. зн. актывістамі, якія былі падвергнутыя падобным абвінавачанням і ўтрымліваліся пад вартай. Яны падтрымалі гэтую акцыю і абяцалі прыняць у ёй удзел".

Да заявы праваабаронца прыклаў спіс т. зв. "дробных хуліганаў" з 44 чалавек. Што да колькасці ўдзельнікаў акцыі, дык Кісляк спадзяецца на 50 чалавек.

Яны збіраюцца пратэставаць супраць адвольных затрыманняў і арыштаў актывістаў дэмакратычнага руху. Паводле словаў Рамана Кісляка, перад выбарамі гэтая праблема зноў набывае сваю актуальнасць. Таму брэсцкія актывісты гэтай акцыяй хочуць прыцягнуць да яе ўвагу ды маюць намер "дамагацца спынення незаконнай практыкі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі