Расія хоча атрымаць кантрольны пакет акцый "Белтрансгазу"

Амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў паведаміў пра зацікаўленасць расійскага боку ў атрыманні кантрольнага пакета акцый у беларускім ААТ "Белтрансгаз". Як нагадвае "Інтэрфакс", расійскі бок выплаціў грошы за 50% акцый "Белтрансгазу". Па словах расійскага дыпламата, Беларусь павінна паважаць расійскае заканадаўства, у якім вызначана, што "Газпром" будзе выступаць спецэкспарцёрам газу ўнутры Мытнага саюза.

Сурыкаў зазначыў, што не бачыць нічога дрэннага ў тым, што "Газпрому" даецца манапольнае права на пастаўкі газу. Па яго словах, калі будзе шмат экспарцёраў, заўсёды існуе магчымасць коштавай змовы, нейкіх іншых злоўжыванняў і цёмных момантаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі