Расія і Кітай адмовіліся ўдзельнічаць у мінскім парадзе на Дзень Перамогі
У сёлетнім вайсковым парадзе ў Мінску не будуць удзельнічаць вайскоўцы Кітая і Расіі. Пра гэта ў каментары Еўрарадыё заявіла афіцыйная прадстаўніца Мінабароны Наталля Гаўрусік.
"Расія і Кітай прынялі рашэнне не адпраўляць сваіх вайскоўцаў для ўдзелу ў парадзе ў Мінску 9 мая ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце", — паведаміла яна.
Меркавалася, што на паразде 9 траўня ў Мінску пройдуць 19 беларускіх парадных разлікаў і па адным — з Кітая і Расіі.
Нагадаем, што паводле апошніх звестак у Беларусі зарэгістравана 14 027 выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19. Памерлі 89 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.