Расія не бачыць альтэрнатывы Лукашэнку як кіраўніку Беларусі
Пра гэта заявіў амбасадар Расіі ў Мінску Аляксандр Сурыкаў. Як адзначае РІА "Новости", так дыпламат адказаў на пытанне, ці падтрымае Расія Лукашэнку на будучых прэзідэнцкіх выбарах. Расійскі амбасадар таксама заявіў, што яго краіна не ўдзельнічае ў справах беларускай апазіцыі. Нагадаем, што ў СМІ выказвалася меркаванне, што расійскія бізнэсоўцы фінансуюць беларускую апазіцыю і апазіцыйны грамадскі рух "Гавары праўду".
Пры гэтым ён не выключыў, што прадстаўнікі беларускай апазіцыі бываюць у Маскве і маюць кантакты з расійскімі партыямі. "Афіцыйна Расія ніколі не падтрымлівала беларускую апазіцыю, ведаючы сітуацыю ў краіне", - заявіў Сурыкаў. Пры гэтым ён лічыць, што прадстаўнікі ўлады Беларусі маглі б выкарыстоўваць сабе ў дапамогу намеры беларускай апазіцыі, а не казаць, што ў яе фінансаванні ёсць расійскі або польскі след.