Расія пачала грузіць нафту на беларускія НПЗ, хоць дамовы яшчэ няма

Расія працягвае транзіт нафты праз Беларусь і пачала адгрузку на беларускія НПЗ, нягледзячы на адсутнасць дамоваў з Мінскам пра бязмытныя пастаўкі нафты. Пра такую заяву віцэ-прэм'ера Расіі Ігара Сечына паведамляе "Інтэрфакс". "Мы працягваем транзіт бесперашкодна ў бок заходнееўрапейскіх спажыўцоў, і ўчора пачаліся адгрузкі на беларускія НПЗ: на Наваполацкі НПЗ — каля 100 тыс. тон нафты і 78 тыс. нафты на Мазырскі НПЗ таксама пачалі адгружаць", — сказаў І.Сечин на сустрэчы з прэм'ер-міністрам РФ Уладзімірам Пуціным.

Кіраўнік расійскага ўрада на сустрэчы нагадаў, што дагэтуль дзейнічаў ільготны парадак пастаўкі нафты ў Беларусь. Згодна з ім расійскі бок рабіў зніжку, і беларускі бок выплочваў 36% ад стандартнай расійскай мыты на нафту.

У адказ Сечын нагадаў, што ў сувязі з дамовай ад 2007 года ўжываўся паніжальны каэфіцыент (0,356 у 2009 годзе), і з 1 студзеня дзеянне паніжальных каэфіцыентаў спынілася ў сувязі з заканчэннем тэрміну. Расія прапанавала працягваць ільготныя пастаўкі ў Беларусь у аб'ёмах, неабходных для ўнутранага спажывання (да 6 млн тон нафты бязмытна).

Сечын заявіў, што свае прапановы па гэтым пытанні расійскі бок перадаў і перамоўнікі знаходзяцца "ў пастаянным кантакце". "Пакуль мы падпісаных дакументаў не маем", - сказаў расійскі віцэ-прэм'ер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі