Расія выплаціць 7 млн долараў за прарыў трубаправода на Віцебшчыне

Расійскае прадпрыемства “Захад-Транснафтапрадукт” аплаціць шкоду, нанесеную экалогіі Беларусі. Сума кампенсацыі рэкордная для нашай краіны — 15 мільярдаў рублёў, паведамляе тэлеканал АНТ. Нагадаем, сёлета 23 сакавіка з трубаправода Унеча-Вентспілс у Бешанковіцкім раёне адбылася ўцечка дызельнага паліва, якое па меліярацыйным канале трапіла ў рэкі Унеча і Заходняя Дзвіна.

Беларускія эколагі ацанілі ўрон у 13 мільярдаў 206 мільёнаў рублёў. Аднак расійскі ўласнік трубаправода “Захад-Транснафтапрадукт” выплаціў толькі паўтара мільярда. Прэтэнзіі эколагаў давялося адстойваць у судзе.

Суд прызнаў справядлівымі патрабаванні беларускага боку. У выніку расіяне на працягу года выплацяць 15 мільярдаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі