Расія высылае 60 амерыканскіх дыпламатаў

Расія высылае 60 амерыканскіх дыпламатаў

Расія высылае 60 амерыканскіх дыпламатаў і закрывае генконкульства ЗША ў Санкт-Пецярбургу, інфармуе ria.ru. Гэта адказ Масквы на высылку Злучанымі Штатамі 60 расійскіх дыпламатаў з-за “справы Скрыпаля”. 4 сакавіка ў Вялікабрытаніі былі атручаныя былы палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія, яны дагэтуль знаходзяцца ў коме. Лондан усклаў адказнасць на Маскву, паколькі атрутнае рэчыва “Навічок” выраблялася ў СССР. Расіяне гэта адмаўляюць. Вялікабрытанія выслала 23 расійскіх дыпламатаў. Да гэтых санкцый далучыліся 16 краін ЕС, а таксама ЗША, Канада, Нарвегія, Аўстралія,Україна, Албанія, Малдова і Македонія. Агулам было выслана 150 расійскіх дыпламатаў.

Міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў падкрэсліў, што Масква адказала на “недружалюбныя дзеянні ЗША”. Паводле яго слоў, такая ж рэакцыя будзе ў дачыненні і іншых краін, якія выслалі расійскіх дыпламатаў (“люстэркавы адказ”).  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі