Расія запусціла ракеты ў жылыя дамы ў Запарожжы: загінула не менш за 17 чалавек
Разбураная шматпавярхоўка ў Запарожжы / ДСНС Украіны
Расія абстраляла ракетамі Запарожжа ноччу 9 кастрычніка. Было больш за дзесяць выбухаў, паведамляюць мясцовыя ўлады. Удары прыйшліся на жылыя дамы і інфраструктурныя аб'екты. Адна з ракет разбурыла пад'езд жылога дома з першага па восьмы паверх.
Па папярэдніх дадзеных, 17 чалавек загінула, каля 40 пацярпелі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.