Расійска-беларускія перамовы па нафце працягнуцца 4 студзеня
Расія і Беларусь у нядзелю, 3 студзеня не прынялі рашэння па пытаннях паставак і транзіту нафты ў 2010 годзе. Перамовы працягнуцца ў панядзелак 4 студзеня, паведаміла РІА "Новости" памочніца міністра энергетыкі РФ Ірына Есіпава. Нагадаем, Расія і Беларусь увайшлі ў 2010 год без дамовы пра гандаль нафтай. Расійскі бок заяўляў, што ў выпадку непадпісання дамовы з 1 студзеня Беларусі давядзецца аплочваць 100% мыта пры пастаўцы расійскай нафты. Мінск, у сваю чаргу, настойвае на ільготным мытным рэжыме.