Расійская амбасада ў Мінску: Дагэтуль сустрэцца з Бялуніным не дазволілі
Амбасада Расіі ў Беларусі накіравала беларускім уладам ужо дзве ноты аб змяненні меры ўтрымання затрыманага ў Мінску грамадзяніна Расіі Уладзіміра Бялуніна. Аднак беларускі бок не дазваляе нават сустрэчу з ім.
Нагадаем, 21-гадовага Бялуніна, студэнта адной з мінскіх ВНУ, затрымалі 9 ліпеня па падазрэнні ў датычнасці да выбуху 4 ліпеня. Бацькі хлопца, якія раней пераехалі ў Беларусь з Карачаева-Чаркесіі, сцвярджаюць, што ён цяжка хворы. Як паведаміў Еўрарадыё прэс-аташэ расійскай амбасады Вадзім Гусеў, усе захады ў справе Бялуніна пакуль безвыніковыя:
"На дадзены момант па незразумелых прычынах беларускі бок зацягвае вырашэнне пытання аб прадастаўленні сустрэчы расійскага консульскага супрацоўніка з затрыманым. Амбасада вельмі занепакоеная станам здароўя Бялуніна і дамагаецца змянення яму меры ўтрымання на падпіску аб нявыездзе да завяршэння следчых дзеянняў".
Паводле Гусева, расійская амбасада "здзіўленая нежаданнем беларускага боку аказваць садзеянне ў атрыманні аб'ектыўнай інфармацыі па факце затрымання грамадзяніна Расіі".