Расійскі газ для Беларусі будзе каштаваць $125, беларусы просяць больш вугалю
Цана на расійскі газ для Беларусі ў 2008 годзе складзе каля 125 долараў за тысячу кубаметраў (зараз Беларусь плаціць 100 долараў). Пра гэта заявіў намеснік міністра прамысловасці і энергетыкі Расіі Іван Мацераў. “Па формуле цаны так і выходзіць. Роскід можа скласці плюс-мінус 10
долараў”, сказаў ён. Намеснік міністра дадаў, што ўсе ўмовы пастаўкі
павінны быць узгодненыя да канца бягучага года. Пры гэтым Мацераў
перакананы, што дамаўляцца павінны кампаніі, а не чыноўнікі.
Намеснік міністра прамысловасці і энергетыкі Расіі таксама паведаміў журналістам, што беларускі бок папрасіў у некалькі разоў павялічыць пастаўкі расійскага вугалю. І гэта, паводле яго словаў, ніяк не адаб’ецца на аб’ёме паставак расійскага газу.
РИА "Новости"