Расійскі прэзідэнт загадаў вырашыць пытанне з пастаўкамі нафты ў Беларусь

Задачу вырашыць бліжэйшым часам пытанне з пастаўкамі нафты ў Беларусь, "каб мець доўгатэрміновыя празрыстыя адносіны", паставіў прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў. Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Шувалаў.  Паводле яго слоў, спрэчкі з Беларуссю аб мытах на нафту да фармавання Мытнага саюза трох краін не мае адносінаў.

РИА "Новости" нагадвае, што дагэтуль Мінск і Масква не дамовіліся пра ўмовы пастаўкі і транзіту расійскай нафты ў Беларусь у 2010 годзе. Беларускі бок хоча мець льготны мытны рэжым, расійскі бок адзначае, што з-за непадпісання пагаднення з 1 студзеня Беларусі давядзецца аплачваць 100% мытнай пошліны пры пастаўцы нафты. У Мінску сцвярджаюць, што праблема з пошлінамі на нафту ставіць пад пытанне сам праект Мытнага саюзу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі