Расійскім крэдытам у 110 млн долараў Беларусь пагасіць пазыку перад Расіяй
Пра гэта заявіў міністр фінансаў нашай краіны Уладзімір Амарын.
Расійскі крэдыт у 110 мільёнаў долараў, атрыманы напрыканцы красавіка, Беларусь аддасць на рэфінансаванне часткі плацяжоў па дзяржаўных пазыках перад Расіяй у 2015 годзе. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на міністра фінансаў Беларусі Уладзіміра Амарына.
Міністр заявіў, што ў афіцыйнага Мінска няма праблемаў з выплатай па пазыках. Па словах Амарына, Мінск вядзе перамовы з МВФ і спадзяецца атрымаць ад яго крэдыт у рамках новай праграмы. Акрамя таго, кажа чыноўнік, эксперты з Мінска вядуць перамовы з Антыкрызісным фондам (АКФ) ЕўрАзЭС пра новыя пазыкі.
Нагадаем, што сёлета Беларусь павінна выплаціць па знешніх пазыках 4 мільярды долараў.
Фота — ctv.by