Расійскія СМІ не пусцілі на выбарчы ўчастак у амбасадзе Украіны ў Мінску

Расійскія СМІ не пусцілі на выбарчы ўчастак у амбасадзе Украіны ў Мінску

Прадстаўнікам расійскіх СМІ забаранілі працаваць на тэрыторыі амбасады Украіны ў Мінску, дзе сёння праходзіць галасаванне на выбарах украінскага прэзідэнта. Як паведамляе “Наша Ніва”, журналісты беларускі, украінскіх і замежных медыяў могуць працаваць там без перашкодаў.

Таксама ў амбасадзе знаходзяцца назіральнікі ад кандыдатаў і Сусветнага кангрэсу ўкраінцаў.

Апроч дыпрадстаўніцтва ў Мінску, украінскія выбарцы могуць прагаласаваць у консульстве ў Брэсце.

Напачатку гэтага года Украіна прыняла рашэнне аб закрыцці сваіх выбарчых участкаў на тэрыторыі Расіі. Гэта тлумачылі тым, што ўкраінскім грамадзянам не могуць гарантаваць поўную бяспеку.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі