Расійскія вайскоўцы прарваліся на тэрыторыю "Азоўсталі"

Расійскія вайскоўцы прарваліся на тэрыторыю "Азоўсталі"

Расійскія вайскоўцы прарваліся на тэрыторыю "Азоўсталі", піша "Украінская праўда". 

Мэр Марыупаля Вадзім Бойчанка ў эфіры ўкраінскага тэлемарафону заявіў, што баі на тэрыторыі завода працягваюцца другі дзень. Расіяне штурмуюць "Азоўсталь" танкамі, артылерыяй, з караблёў і авіяцыі.

Па словах мэра, сувязь з абаронцамі знікла. 

У Маскве ўжо некалькі разоў казалі пра тое, што "ўзялі Марыупаль", але на "Азоўсталі" працягваецца супраціў украінскіх вайскоўцаў. Шмат аналітыкаў кажуць, што Расіі важна атрымаць поўны кантроль над горадам да 9 траўня. Між тым на заводзе па-ранейшаму застаюцца мірныя жыхары — паводле прыблізных падлікаў, іх каля дзвюх соцень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі