Рассельгаснагляд пагражае забараніць пастаўкі малака і мяса з Беларусі

Кіраўнік расійскага ведамства Сяргей Данкверт заявіў, што на наступным тыдні беларускім калегам прапануюць правесці перамовы, каб абмеркаваць вынікі маніторынгу беларускай прадукцыі за 9 месяцаў, перадае interfax.by. Чыноўнік паведаміў, што разглядаюцца і абмежаванні на пастаўкі прадукцыі.
 
Паводле яго слоў, парушэнні выяўленыя ў малочнай прадукцыі кампаній "Бабушкіна крынка", "Савушкін прадукт", "Біяком". Сярод вытворцаў мясной прадукцыі пад падазрэннем знаходзяцца Бабруйскі, Бярозаўскі, Брэсцкі, Магілёўскі мясакамбінаты, Віцебская бройлерная птушкафабрыка, "Белавежскія далікатэсы", агракамбінат "Дзяржынскі" ды некаторыя іншыя прадпрыемствы, чыя прадукцыя не адпавядае выстаўленым патрабаванням. 

Данкверт паведаміў, што на перамовах плануецца абмеркаваць і магчымасць працы расійскіх спецыялістаў разам з беларускімі на мяжы Мытнага саюза. Там яны будуць пільнаваць пастаўкі забароненай у Расіі прадукцыі з ЕС праз Беларусь. Праўда, Беларусь, па словах Данкверта, ужо два тыдні адмаўляецца ад гэтай прапановы. 

Фота — businesspskov.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі