Ратыфікацыю Мытнага кодэкса Мытнага саюзу зноў адклалі

Як паведамляе БелаПАН, гэтае пытанне не было ўнесенае ў парадак паседжання Палаты прадстаўнікоў, прызначанага на другую палову дня 14 чэрвеня. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, дакумент планавалася ратыфікаваць яшчэ 10 чэрвеня. Аднак тады яго разгляд быў перанесены ў сувязі з паездкай кіраўніка Беларусі ў Расію.

Падрабязнасці перамоваў у Маскве невядомыя — аб іх не паведамляюць ні беларускія, ні расійскія крыніцы. На думку аналітыкаў, паездка Лукашэнкі была няўдалай, і ў сувязі з гэтым Мінск ізноў адклаў ратыфікацыю Мытнага кодэксу.

Між тым, праца беларускага парламента набліжаецца да канца. Акрамя сённяшняга дня парламент пры неабходнасці можа сабрацца на пленарнае паседжанне яшчэ 23 чэрвеня. Апошняе паседжанне цяперашняй сесіі і яе закрыццё запланаванае на 30 чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі