Раздаваў лістоўкі аб карупцыі — 10 сутак арышту
Актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Пальчэўскі быў затрыманы 9 сакавіка падчас перадвыбарчага пікету.
У панядзелак яго адміністрацыйную справу разгледзеў суд Савецкага раёна Мінска і адправіў актывіста за краты "за несанкцыянаванае пікетаванне".
Пальчэўскі, як давераная асоба кандыдата ў дэпутаты, раздаваў лістоўкі з інфармацыяй пра карупцыю ў Беларусі. На ім быў апрануты папяровы плакат ў выглядзе камізэлькі з надпісамі: "Урад у адстаўку", "Автопошлина? Пошли на..." і іншымі. Яго затрымалі невядомыя ў цывільным.
Суд пастанавіў, што Сяргей Пальчэўскі не меў дазволу на пікетаванне каля Камароўкі, інфармуе Радыё Свабода.
Фота — svaboda.org