Разгляд гучнай справы "Экамедсэрвіса" пачнецца 9 студзеня
Яе разгледзіць суд Кастрычніцкага раёна Мінска, пачатак а 10-й гадзіне.
Да крымінальнай адказнасці за службовую халатнасць прыцягваюцца генеральны дырэктар і галоўны інжынер медцэнтра, паведамляе interfax.by. Лекара-анэстэзіёлага вінавацяць у неналежным выкананні прафесійных абавязкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента. Усе яны застаюцца пад падпіскай аб нявыездзе.
Нагадаем, што ў сакавіку 2013 года ў сталічным камерцыйным медцэнтры "Экамедсэрвіс" пасля пластычнай аперацыі па карэкцыі формы носа не прыйшла ў прытомнасць 25-гадовая гродзенка Юлія Кубарава. Праз чатыры тыдні пацыентка, перанакіраваная ў 4-ю гарадскую клініку, памерла. Неўзабаве Аляксандр Лукашэнка даручыў звольніць усіх вінаватых у смерці пацыенткі ў медычным цэнтры і прыняць цвёрдыя меры пакарання.