Разглядаюцца ўжо чатыры пляцоўкі пад будаўніцтва беларускай АЭС
У якасці магчымага месца размяшчэння беларускай АЭС разглядаюцца ўжо чатыры пляцоўкі — Краснапалянская (Чавускі раён Магілёўскай вобласці), Кукшынаўская (Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці), Астравецкая (Гродзенская вобласць) і Верхнядзвінская (Віцебская вобласць).
Пра гэта паведаміў начальнік геафізічнай экспедыцыі дэпартамента па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Васіль Лосіч.
Нагадаем, раней паведамлялася пра разгляд дзвюх пляцовак на Магілёўшчыне і адной на Гродзеншчыне. Плануецца, што да канца красавіка тэрыторыя для будаўніцтва станцыі будзе абраная.
БелаПАН