Рэальных перамоваў з іншымі інвестарамі для беларускай АЭС не было
Беларусь пакуль не праводзіла прамых перамоваў наконт будаўніцтва АЭС з іншымі інвестарамі, апроч Расіі, паведамляе Беларускае дзяржаўнае тэлебачанне. Цяпер у Беларусі з Расіяй у пытанні наконт будаўніцтва станцыі ўзніклі супярэчнасці. Таму нельга выключаць магчымасць прыцягнення замежных кампаній.
Асноўныя спрэчкі ідуць наконт пытання пра стварэнне сумеснага прадпрыемства з Расіяй. Гэтая кампанія павінна займацца продажам электраэнэргіі, якую будзе вырабляць АЭС.
Асноўныя спрэчкі ідуць наконт пытання пра стварэнне сумеснага прадпрыемства з Расіяй. Гэтая кампанія павінна займацца продажам электраэнэргіі, якую будзе вырабляць АЭС.