Рэальныя даходы беларусаў працягваюць скарачацца

Рэальныя даходы беларусаў працягваюць скарачацца

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы (грашовыя даходы за выняткам падаткаў, збораў і ўнёскаў, скарэктаваныя на інфляцыю) грамадзянаў Беларусі у студзені — жніўні 2017 года скараціліся на 0,1% да аналагічнага перыяду мінулага года. Пра гэта паведамляе Белстат.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы беларусаў застаюцца ў мінусе з пачатку 2017 года. Але па прагнозах, якія робіць Міністэрства эканомікі, у бліжэйшы час яны выйдуць "у плюс".

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 62,4%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 8,2%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) — 24%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 5,4%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі