Рэальныя даходы жыхароў Беларусі за 5 месяцаў упалі на 2,1%
Па звестках Белстата, рэальныя грашовыя даходы жыхароў Беларусі за 5 месяцаў 2022 года ўпалі на 2,1% да ўзроўню 2021 года. Размова тут не пра "сярэдні заробак", а пра даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўнёскаў, скарэктаваныя на інфляцыю.
Па выніках 4 месяцаў зніжэнне рэальных наяўных даходаў насельніцтва Беларусі было роўнае 1,2%. Гэтага значыць, што ў траўні 2022 года падзенне ўзроўню жыцця паскорылася. Рэальныя даходы скараціліся да ўзроўню траўня-2021 на 5,5-6%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.