"Рэно" ў Іўі збіў школьніка-раварыста
У Іўі ў ДТЗ атрымаў цяжкія траўмы падлетак, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта ў сваім Telegram-канале.
31 траўня 20-гадовы кіроўца "Рэно" збіў 13-гадовага раварыста, які ехаў у спадарожным напрамку. Хлопчыка шпіталізавалі.
На кіроўцу пачалі крымінальную справу па факце парушэння правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
Следчы камітэт