1 сакавіка пачнецца працэс над Аляксандрам Малчанавым
1 сакавіка ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска пачнецца працэс над Аляксандрам Малчанавым - фігурантам справы пра "масавыя беспарадкі".
Як паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна", Малчанаву прад'яўлена абвінавачванне па ч.2 арт.293 УК (удзел у масавых беспарадках), які прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да васьмі гадоў.
Нагадаем, 1 сакавіка ў судзе Фрунзенскага раёна будуць судзіць і іншых фігурантаў гэтай справы - Зміцера Новіка і Аляксандра Атрошчанкава. А ў судзе Маскоўскага раёна пачнецца працэс над Змітром Мядзведзем і працягнецца - над Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэўсам.