12 жніўня дзень народзінаў Міколы Статкевіча
Сваё 56-годдзе палітык адзначае за кратамі.
Мікола Статкевіч быў кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. Затрыманы 19 снежня 2010 пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Быў абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх. 26 траўня 2011 асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” прызнала яго вязнем сумлення. У калоніі Мікола Статкевіч быў прызнаны злосным парушальнікам і адпраўлены судом у крытую магілёўскую турму. Улетку Статкевічу працягнулі ўтрыманне ў “крытцы”.