13 ліпеня будуць судзіць “Народную волю”
Міністэрства інфармацыі раней падало пазоў пра закрыццё недзяржаўнай газеты. Працэс пачнецца ў Вышэйшым гаспадарчым судзе а 10.00.
Па словах намесніцы галоўнага рэдактара “Народнай волі” Марыны Коктыш, сёння ў рэдакцыю прыходзілі супрацоўнікі міліцыі. Яны прынеслі пратакол аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці, складзены на падставе ліста з Мінінфармацыі.
Марына Коктыш мяркуе, што сітуацыя з “Народнай воляй” будзе развівацца па сцэнарыі “Нашай нівы”, калі міністэрства адклікае свой пазоў, паведамляе БелаПАН. Газета можа атрымаць вялізны штраф у 17 мільёнаў рублёў.