26 лістапада — Сусветны дзень інфармацыі
Інфармацыяй у шырокім сэнсе лічаць звесткі, якія адны людзі перадаюць іншым вусна, пісьмова ці нейкім іншым спосабам.
Таксама інфармацыяй лічаць працэс атрымання такіх звестак. Інфармацыя заўсёды грала ў жыцці чалавецтва вельмі важную ролю. Аднак з сярэдзіны XX стагоддзя ў выніку сацыяльнага прагрэсу і бурнага развіцця навукі і тэхнікі роля інфармацыі надзвычай узрасла. Апроч таго, адбываецца лавінападобнае нарастанне масы разнастайнай інфармацыі. Гэтая з’ява называецца яшчэ “інфармацыйным выбухам”.