Чатыры дырэктары за два месяцы

"Выгнаць да вечара з працы" загадаў Аляксандр Лукашэнка дырэктара мінскага камвольнага камбіната Святлану Стрыжак, а ўслед за ёй кіраўніка "Беллегпрама" Генадзя Вырко і яго намесніка Андрэя Мытніка.


"Тое, што я тут пабачыў, гэта проста злачынная безадказнасць. Я не кажу, пра тое, што тут трэба было ўсё зачысціць, пабяліць вось у гэтым дзярме. Не. Але як жа так? Разбітае шкло, і людзі, жанчыны тут працуюць. І тут і Ладуцька хадзіў, і Сямашка, і Мясніковіч. Гэта злачынства, і яно павінна быць пакаранае".


Еўрарадыё заўважае, што ў апошні час кіраўнік Беларусі пачаў ездзіць па розных прадпрыемствах і некаторыя такія паездкі заканчваліся звальненнямі — 23 лістапада звольнены гендырэктар "Івацэвічдрэў", 12 кастрычніка — кіраўнікі "Спратака" і "Камунаркі". За два месяцы — 4 дырэктары плюс — кіраўніцтва Беллегпрама.


Эканаміст Леанід Заіка мяркуе, што гэта звязана з тупіковай сітуацыяй, у якой знаходзіцца дрэваапрацоўка і лёгкая прамысловасць. Таму менавіта гэтыя галіны былі абраныя для паказальных зменаў.


"Гэта злосць на самога сябе, напэўна. З аднаго боку, прэзідэнт разумее, што наменклатура хацела б прыватызаваць і падзяліць гэтую маёмасць. Асабліва лёгкай прамысловасці, прадпрыемствы ў гарадах, у іх шмат зямлі і нерухомасці. Наменклатура хацела б гэта з'есці. Пры гэтым яна яшчэ і кепска працуе, прадпрыемствы прыйшлі ў заняпад.


Цяпер Лукашэнка абраў гэтыя абсалютна правальныя галіны, у якіх камандаваць ужо і няма кім, па сутнасці, і змяніў кіраўніцтва, каб, прыклад, папужаць, каб усё грамадства пабачыла, што ён змагаецца з кепскімі дырэктарамі".


Увогуле, сёлета быў шэраг гучных звальненняў. У пачатку года кіраўніцтва МУС, кіраўнік памежнага камітэта і кіраўніцтва паветраных войскаў пасля шведскага дэсанту. Пасля алімпіяды паляцелі з пасадаў міністр спорту, і памочнік прэзідэнта па спорце, плюс — абодва віцэ-прэзідэнты НАК. Пасля трагедыі з мінскім школьнікам, які загінуў пад коламі аўтамабіля, былі звольненыя кіраўнікі Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама і Упраўлення адукацыі Фрунзенскага раёна.

16 студзеня

Алег Пякарскі — першы намеснік міністра ўнутраных спраў

11 мая

Анатоль Куляшоў — Міністр ўнутраных спраў

18 чэрвеня

14 суддзяў, у тым ліку тых, хто выносіў абвінаваўчыя прысуды прадстаўнікам апазіцыі і за гэта уключаны ў спіс неўяздных у краіны ЕС.

31 ліпеня

Ігар Рачкоўскі — старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта

Дзмітрый Пахмелкін — камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны

24 верасня

Уладзімір Баштаненка — намеснік камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны

12 кастрычніка

Наталля Кот — гендырэктар ААТ "Камунарка"

Алеся Самсонава — гендырэктар гомельскага "Спартака"

26 кастрычніка

Алег Качан — міністр спорту і турызму

Ігар Заічкоў — памочнік прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцці турызму

Сяргей Цяцерын і Генадзій Аляксеенка — віцэ-прэзідэнты НАК

9 лістапада

Вадзім Зайцаў — старшыня КДБ

23 лістапада

Барыс Міхнюк — гендырэктар ААТ "Івацэвічдрэў"

30 Лістапада

Уладзімір Шчэрба — старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама

Станіслаў Койпаш — начальнік упраўлення адукацыі Фрунзенскага раёна

17 снежня

Святлана Стрыжак — дырэктар ААТ "Камволь"

Генадзій Вырко — кіраўнік канцэрна "Беллегпрам"

Андрэй Мытнік — намеснік кіраўніка канцэрна "Беллегпрам"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі