69 беларусаў папрасілі прытулак у Польшчы

Такія дадзеныя прыводзіць польская Адміністрацыя па справам замежнікаў (UDSC).

За парушэнне правілаў знаходжання ў Польшчы супрацоўнікі памежнай службы і паліцыі папрасілі пакінуць краіну 375 беларусаў. Па гэтым паказніку грамадзяне Беларусі знаходзяцца ў тройцы лідараў. Больш такіх рашэнняў было прынята толькі ў адносінах да украінцаў і расіянаў.


У прымусовым парадку з Польшчы было дэпартавана 32 беларусы. Акрамя таго, за 2012 год польскія памежнікі не ўпусцілі ў краіну 3530 нашых землякоў.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі