8 траўня адзначаецца Дзень Дзяржаўнага Герба і Сцяга Рэспублікі Беларусь

Цяперашні варыянт герба і сцяга быў зацверджаны пасля рэферэндуму 14 траўня 1995 года. Згодна з вынікамі гэтага плебісцыту, за прапанаваны Аляксандрам Лукашэнкам герб і сцяг прагаласавала 75,1% удзельнікаў рэферэндуму. Пасля рэферэндуму 1995 года беларуская дзяржава адмовілася ад герба “Пагоня” і бела-чырвона-белага сцяга.

Цяперашні дзяржаўны сцяг — гэта чырвона-зялёнае палатно. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым фоне, нагадвае БЕЛТА. Чырвоны колер на сцягу, як лічыцца, з’яўляецца колерам пераможных штандараў грунвальдскай бітвы, колерам сцягоў Чырвонай Арміі і партызанскіх брыгад. А зялёны колер — гэта колер надзеі і адраджэння, колер лясоў і палёў, жыцця, дабрабыту і міру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі