АБСЕ плануе накіраваць у Мінск місію БДІПЧ

Пра гэта паведаміў у інтэрв'ю радыёстанцыі "Рэха Масквы" міністр замежных спраў старшынявальнай у АБСЕ Літвы Аудронюс Ажубаліс, перадае БелаПАН.

"АБСЕ — гэта такая арганізацыя, як вы ведаеце, над якой некаторыя пасмяхаюцца, гэта праўда, таму што няма ні танкаў, няма эканамічных санкцый, — сказаў Ажубаліс. — Яна больш мае маральнае ўздзеянне. У нас ёсць, праўда, такая зброя, як, вось, па-руску гучыць вельмі цікава — БДІПЧ".

"Вельмі шматлікія аўтакраты яе лаюць, але, у прынцыпе, ніхто не спрачаецца з высновамі. І, вось, наколькі, паглядзім цяпер, афіцыйна Мінск будзе працаваць з гэтай арганізацыяй… Я маю на ўвазе маніторынг сітуацыі, мы маем намер надзяліць БДІПЧ, каб ён ехаў. Паглядзім. З іншага боку, вядома, зачыненне місіі АБСЕ — гэта знак, што на гэтым этапе Беларусь ідзе ў самаізаляцыю, калі можна так сказаць", — заявіў кіраўнік літоўскай дыпламатыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі