Алімпійская зборная Беларусі выйграла ў Новай Зеландыі — 1:0! (фота+відэа)

У першым тайме спачатку на полі "гаспадарылі" футбалісты зборнай Новай Зеландыі, але беларусы здолелі выраўняць гульню і адкрыць лік. А напрыканцы другога тайму беларусы наладзілі сапраўдны штурм брамы сапернікаў, спрабуючы забіць другі мяч. Пасля ўдару Сяргея Карніленкі мяч патрапіў у перакладзіну.

Беларуская зборная выступала ў наступным складзе: Гутар, Казлоў, Паліцевіч, Кузьмянок, Палякоў, Бага, Драгун (к), Гардзяйчук, Брэсан (Варанкоў, 80), Салавей (Алексіевіч, 54), Карніленка (Зубовіч 92+).

У іншым матчы нашай групы Бразілія перамагла Егіпет — 3:2 (Рафаэл да Сілва, 17, Леар, 26, Неймар, 30; Абутрыка, 52, Салах, 76). Пасля першага туру лідыруюць Беларусь і Бразілія, у якіх па 3 ачкі.

29 ліпеня зборная Беларусі гуляе з Бразіліяй. Get Adobe Flash player

Гол Дзмітрыя Багі

Фота — daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі