Алімпійскі медаль абышоўся бюджэту ў 3,6 мільёна долараў

Згодна з пастановай Саўміна “Аб праграме падрыхтоўкі спартсменаў да Алімпійскіх гульняў” было выдаткавана каля 190 мільярдаў рублёў.

Для больш простых падлікаў пераводзім гэтыя грошы ў долары па курсе Нацбанка.

Год

Br

Курс долара ў Br(паводле Нацбанка)

$

Усяго

(сума ў $)

2009

29126600000

2880

Каля 10 млн. 113 тыс.

2010

40219200000

2950

Каля 13 млн. 634 тыс.

2011

55136100000

5350

Каля 10 млн. 306 тыс.

2012

75497535000

8160

Каля 9 млн. 252 тыс.

Каля 43 млн. 305 тыс.

Такім чынам, канчатковую суму дзелім на колькасць 12-ці заваяваных медалёў (забраную ў Надзеі Астапчук залатую ўзнагароду ў разлік не бярэм). Атрымліваецца прыкладная лічба выдаткаў – 3 млн. 609 тыс. долараў за адзін алімпійскі медаль. 

Пры гэтым, наш новаспечаны алімпійскі чэмпіён у стральбе з дробнакалібернай вінтоўкі Сяргей Мартынаў гаворыць, што карыстаецца патронамі, якія былі выпушчаныя яшчэ за савецкім часам.

“Патроны яшчэ з савецкіх часоў засталіся. Гэта такія, чыста для спаборнітваў. Некалькі разоў на год пастраляць, – удакладняе чэмпіён журналісту Еўрарадыё. – Трэніровачныя патроны купляліся як трэба было. Зборы забяспечваліся, зброя, патроны – усё было”.

Па сканчэнні Алімпіяды беларускія спартоўцы, якія выступілі паспяхова, рыхтуюцца да атрымання прэмій. За золата абяцаюць  150 тысяч долараў, за срэбра –  75, за бронзу – 50.

Але як быць з тымі алімпійцамі, якіх, на думку беларускай алімпійскай дэлегацыі, засудзілі? Ці атрымае прэмію штангістка Новікава, якую, на думку многіх, спынілі суддзі?

Віцэ-прэм’ер урада Анатоль Тозік адкрыта заявіў, што лічыць судзейства падчас спаборніцтваў з удзелам Настассі неаб’ектыўным.

“Я думаю – не, па законе нельга. Прыедзе міністр, ён мае права вырашаць”, – распавядае Еўрарадыё чыноўнік, блізкі да кіраўніцтва нашай цяжкаатлетычнай зборнай. 

Ужо ў аўторак 14-га жніўня міністр спорта Алег Качан будзе праводзіць прыём нашых алімпійцаў у Мінску. А пакуль пра лёс бронзавай прэміі для Настассі Новікавай нічога не вядома.

“Наконт прэміяльных –я не ведаю.  Гэта ўсё будзе вырашаць прэзідэнт. Калі прэзідэнт скажа заплаіць, то заплацяць”, – лічыць  Віктар Шылай, асабісты трэнер штангісткі.

І сёння спецыяліст перакананы, што тэхнічнай памылкі ў апошняй спробе Настасся не дапускала. 

“Я ў такім шоку, што… Там раскачкі не было. Раскачка – гэта калі граюць ногі. Яна звычайна такая хуткасная, у тэмпе, – працягвае Віктар Шылай. – Гэтак жа Арамнаў штурхае, алімпійскі чэмпіён з Казахстана Ільін. Многія так у тэмпе штурхаюць. Сярэдні суддзя на спаборніцтвах да мяне падышоў пасля спаборніцтваў і сказаў: “Усё было чыста”.

Сама Настасся заяўляла, што яна блізкая да завяршэння кар’еры. Але пасля Гульняў у Лондане штангістка раззлавалася і не спяшаецца завязваць са штангай.

Віктар Шылай: “Мы з ёй правялі гутарку. Яна сказала: “Я пакуль кідаць не буду, буду рахтавацца да чэмпіяната свету”.

На здымку: плыўчыха Аляксандра Герасіменя заваявала ў Лондане два срэбра. Фота — bymedia.net

Еўрарадыё спытала ў мінакоў, якімі падарункамі трэба ўзнагародзіць беларускіх алімпійцаў? Адказы ў апытанцы:

120813 STR Sport_0.mp3

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі