Аляксандр Лукашэнка: Беларусь — не задворкі Еўропы

На думку Лукашэнкі, "місія і геапалітычная роля" Беларусі — гэта звязуючае звяно паміж двума кантынентамі.

Гаворачы пра Полацк, ён падкрэсліў, што гэта — геаграфічны цэнтр Еўропы і ў ім "абавязкова мусіць пабываць кожны еўрапеец".

"Пахадзіўшы па вуліцах, дзе больш чым за тысячу гадоў перапляліся традыцыі Захаду і Усходу, розныя веры і культуры, лягчэй будзе зразумець: наша агульнае мінулае — крок да агульнай будучыні", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.

Наведваючы Полацкі дзяржуніверсітэт, кіраўнік дзяржавы заявіў, што кожны мае права свабодна выбіраць, на якой з дзяржаўных моваў навучацца.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі