Аляксандр Лукашэнка: "Мы сілай трымаем людзей"
Так кіраўнік краіны пракаментаваў свой дэкрэт па дрэваапрацоўчай прамысловасці.
Заява прагучала 13 снежня, калі Лукашэнка наведваў "Магілёўдрэў".
"Так, мы сілай тут утрымліваем людзей. Чаму? Таму што яны правалілі заданне, нанеслі шкоду, калі хочаце", — перадае interfax.by словы кіраўніка дзяржавы. Ён запатрабаваў, каб кіраўніцтва дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў у І квартале наступанага года зрабіла работнікам заробкі ў 450-500 долараў: "Калі мы тут утрымліваем людзей і сілай прымушаем працаваць, то павінны і "цукерку" даць".
Таксама Лукашэнка заявіў, што на мадэрнізацыю прамысловасці будуць накіраваныя дадатковыя сродкі. Іх атрымаюць ад скарачэння шэрагу іншых дзяржпраграм, у прыватнасці культуры і спорту.
Нагадаем, што нядаўнім дэкрэтам кіраўнік дзяржавы фактычна забараніў звальняцца работнікам дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў стадыі мадэрнізацыі.