Аляксандр Саладуха спявае ў падземным пераходзе (відэа)
Відэасведчанне гэтага хобі зоркі беларускай эстрады з’явілася на Ютубе.
У пераходзе ля станцыі метро “Каменная горка” у Мінску Саладуха выканаў пад гітару сваю нятленку “Здравствуй, чужая милая”. Вакол яго сабралася публіка, шмат хто здымаў спевака на відэа. Пры гэтым міліцыя нікога не затрымлівала за несанкцыянаваны мітынг.